Беларуска стварыла схемы вышыўкі па матывах мазаік з прыпынкаў Гомельшчыны
Гаворка пра самабытныя савецкія пано 1960-1970 гадоў ад невядомых аўтараў на трасе Гомель — Жыткавічы.
На незвычайныя мазаікі звярнулі ўвагу ў Instagram «Беларускі код».
Гэтыя публікацыі і натхнілі беларуску на стварэнне схем. Каб атрымаць іх файламі — напішыце ў каментары пад пастом.