Skip to main content
sekktor

Беларуская дызайнерка атрымала адну з самых прэстыжных узнагарод у свеце дызайну ўпакоўкі

Кацярына Мінчонак атрымала Dieline Awards 2026 за праект Noise Beer — у катэгорыі найлепшай канцэптуальнай упакоўкі для піва і слабаалкагольных напояў.

Канцэпт быў натхнёны музычным жанрам нойз. Дызайнерка выкарыстала чорна-белыя кантрасныя кампазіцыі, аптычныя скажэнні і «візуальны шум», каб перадаць энергетыку эксперыментальнай музыкі.

Кацярына прызналася, што стварыла праект менш чым за суткі падчас студэнцкага варкшопу.

Dieline Awards называюць «Оскарам» у свеце дызайну упакоўкі. Узнагароду ўручалі ў Нью-Ёрку.