Беларускі часопіс пра мастацтва адчыніў рубрыку “Крытыка” і выклікаў буру ў каментарах
“У беларускім арт-поле практычна цалкам адсутнічае крытычны погляд на тое, што мы вырабляем. Адначасова з гэтым я, як рэдактарка часопіса, ужо доўгі час назіраю і таксама адчуваю запыт на крытыку ў сучасным мастацтве”, — напісала галоўная рэдактарка Chrysalis Mag Паліна Юргенсон.
Яна паабяцала, што рэдакцыя будзе непрадузята ставіцца да матэрыялу і не будзе аглядацца на асабістыя ўзаемаадносіны.
Найбольшыя пытанні ў каментарах узнклі да таго, што тэксты ў рубрыцы будуць выходзіць ад імя рэдакцыі, і да планаў прыцягваць да крытыкі замежных экспертаў.
Дарэчы, ужо выйшла першая публікацыя — пра праект Вольгі Бубіч “Memory Landscapes”.