Жаночы дуэт Ralla выпусціў беларускую традыцыйную вясельную песню Da nie bojsia, koničku
Дуэт стварыў уласную аўтарскую музыку і аранжыроўку традыцыйнай вясельнай песні з вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, захаваўшы арыгінальныя спевы і мелодыю.
Ralla (Ралля) — гэта дуэт, які выконвае традыцыйны беларускі фальклор у аўтарскім прачытанні, беларускую інструментальную музыку і музыку для танцаў.