Беларускі мастак стварыў арт-аб’ект у Альпах
Doctor Oy выклаў гіганцкі эмоджы ў пазнавальным стылі на горным лузе ў італьянскіх Альпах.
Працу даўжынёй каля 80 метраў ён зрабіў гэтай вясной. Па яго словах, гэта спосаб камунікацыі з навакольным асяроддзем.
«Праект заснаваны на маіх асабістых адчуваннях прасторы, якія я пераношу на паверхню, выбудоўваючы дыялог з прыродай. Як чалавек, я распазнаю звыклыя вобразы, праз якія разумею эмоцыю і характар свету, з якім хачу ўзаемадзейнічаць, а само асяроддзе ў гэты момант становіцца маёй працоўнай прасторай», — напісаў мастак.