Belaruskicry, прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”, паведаміў пра магчымую ўцечку дадзеных пакупнікоў
Паведамленне пра небяспеку з’явілася ў Instagram.
“У нас няма ўпэўненасці, што дадзеныя вашых папярэдніх заказаў не патрапілі ў іншыя рукі”, — напісаў брэнд.
Як раней пісаўsekktor, нядаўна вядомы брэнд упрыгожанняў прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Брэнд больш за ўсё вядомы кулонамі “Беларусь са слязой”, якія сталі вельмі пазнавальнымі.