Беларускія акцёры атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лакарна
Мадэль Марыя Імбро і мастак Міхаіл Сянькоў, вядомы пад псеўданімам А.Р.Ч., сыгралі галоўныя ролі ў нямецка-аўстрыйскім фільме White Snail (“Белы слімак”).
Сам фільм, які часткова здымалі ў Беларусі, адзначылі спецыяльным прызам журы.
Стужка распавядае гісторыю кахання двух аўтсайдараў, якія перакульваюць светы адно аднаго з ног на галаву. Адначасова — гэта даследаванне адзіноты, якое пранізвае сучаснае жыццё, і тых тонкіх нітак, якія звязваюць і руйнуюць чалавечыя адносіны, піша Chrysalis Mag.