Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award
Беларускія фатографы выйшлі ў фінал літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award
Гэта частка штогадовага фестывалю Vilnius Photo Circle, прысвечанага фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі.
Сярод пяці фіналістаў апынуліся працы двух беларускіх фатографаў: “Уздоўж закрытых дарог Украіны” Аляксандра Васюковіча і “Мапа ўспамінаў” Пашы Крычка.
Пераможцаў прэміі абвесцяць падчас фестывалю ў Вільнюсе 26–28 верасня.