Беларусу, які ў Варшаве намаляваў графіці з Маскам, які зігуе, далі два гады ўмоўна
Нагадаем, мастака затрымалі ў студзені 2025 года.
28 лістапада суд у Варшаве прысудзіў хлопцу два гады ўмоўнага пакарання. Таксама ён павінен заплаціць 160 злотых.
Як піша «Еўрарадыё», беларус віны не прызнаў, а свой учынак назваў актам мастацтва.
Ён адзначыў, што неадназначны жэст Маск зрабіў як прадстаўнік урада ЗША.
У той час таксама актыўна абмяркоўвалася, што амерыканскі мільярдэр купляе апартаменты ў Варшаве.