BYSOL адкрыў збор для кіраўніцы Вольнага хору: Галіна Казіміроўская змагаецца з анкалогіяй
«Імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці. Сёння Галіна, якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй, — з анкалогіяй», — гаворыцца ў апісанні да збора.
Паводле каманды BYSOL, Галіна прывыкла разлічваць толькі на сябе, але зараз яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі: хвароба пазбавіла яе магчымасці выкладаць, а гэта азначае — пазбавіла сродкаў на існаванне.
У яе няма магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў.
Сума збору: 8500 еўра на арэнду кватэры, камуналку прадукты на 6 месяцаў, а таксама лекі.
Зараз жанчына праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе аперацыя і яшчэ курсы хімія- і радыетэрапіі.
Падтрымаць збор, калі для вас гэта бяспечна, можна на сайце BYSOL: https://bysol.org/be/private/galina_kazimirovskaya/