Skip to main content
sekktor

Дранікі і лазня пасярод пустыні: беларусы зноў робяць лагер MARA на легендарным Burning Man

«Наш леташні дэбют на Burning Man выклікаў сапраўдны фурор: наша лазня і дранікі апанавалі ўсе агляды, а некаторыя нават назвалі MARA лепшым кемпам сезона. У 2026 годзе мы вяртаем у пустыню тое, чым ганарымся больш за ўсё, — нашы традыцыі, культуру і душэўную цеплыню. Пасярод пыльнай Плайі мы будуем прастору шчырасці, утульнасці і абнаўлення», — напісала каманда.

У гэтым годзе беларусы рыхтуюць тры асноўныя актыўнасці:

  • Традыцыйная LAZNIA — сакральны рытуал ачышчэння цела і духу ў маштабным комплексе з трох купалоў.
  • Станцыя DRANIKI — галоўны хаб гасціннасці.
  • DRACAR — паўнавартасны арт-кар для начных падарожжаў па Дып-Плайі.
999
889


Беларускі лагер на знакамітым фестывалі ў пустыні Блэк-Рок у ЗША з’явіўся летась дзякуючы агенцыі Vondel Digital, заснаванай былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

Сёлета Burning Man пройдзе з 30 жніўня па 7 верасня.