Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч атрымаў «Залатога сланяня»
Стужка перамагла ў намінацыі «Найлепшы незалежны еўра-міжземнаморскі фільм» на 14-м Catania Film Fest у Сіцыліі.
«Гэта моцная і неабходная гісторыя, якая скарыла журы сваёй глыбінёй, аўтарскім поглядам і выразнай візуальнасцю», — адзначылі арганізатары фестывалю незалежнага еўрапейскага і міжземнаморскага кіно.
Нагадаем, поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» натхнёны гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.