Skip to main content
sekktor

Гледачы дэбютнага лайву на новым канале Сашы Чарнухі заданацілі больш за 2000 еўра

Жывы канцэрт на канале Сепультура Alive ужо паглядзелі амаль 3000 чалавек. Нагадаем, 16 кастрычніка першымі гасцямі новага шоу сталі NAVIBAND.

Як пісаў sekktor.online, плануецца, што выступы музыкаў будуць адбывацца кожны месяц.

Аўтар і вядоўца — музычны журналіст, стваральнік «Міністэрства сепультуры» Саша Чарнуха.

Падчас першага стрыму камандзе і музыкам заданацілі больш за 2000 еўра. Вы таксама можаце падтрымаць праект.