Гурт Molchat Doma разлічвае атрымаць Grammy у гэтым годзе
Альбом беларусаў “Белая паласа” пададзены на разгляд на прэстыжную прэмію у катэгорыі Best Alternative Album, а песня “Сон / Son” — у Best Alternative Performance.
Навіна аб гэтым з’явілася на старонках гурта і амерыканскага лэйбла Sacred Bones Records.
Подпіс For Your GRAMMY® Award Consideration адрасаваны галасуючым сябрам Recording Academy, якія выбіраюць намінантаў.
Спіс намінантаў будзе абвешчаны 7 лістапада, а сама цырымонія адбудзецца 1 лютага 2026 года.