Лявон Вольскі падзяліўся рэцэптам дранікаў
Дранікі — любімая страва значнай часткі беларусаў. Але на першы погляд просты рэцэпт заўсёды выклікае спрэчкі: з мукой, з яйкамі, з цыбуляй?
Рэцэпт дранікаў ад жывой легенды беларускай музыкі Лявона Вольскага перадала «Белсат» яго жонка Яна:
«Агульны падыход такі: без мукі, з дадаткам яйка, цыбулі і солі, дзерці на тарцы альбо карыстацца кухонным камбайнам з адмысловым нажом для дранікаў. Есці са смятанай альбо з ласосем. Цікавостка: смажыць на чыгуннай патэльні!».