«Make Dazhynki great again»: у Мінску адкрылася дзёрзкая выстава мастака Андрэя Пічушкіна
Экспазіцыя даследуе феномен свята, звязанага з заканчэннем жніва і пачаткам новага зямнога цыклу, піша Сhrysalis Magazine.
Андрэй Пічушкін пераасэнсоўвае дажынкі праз мову сучаснага мастацтва, святло і сімволіку, злучаючы мінулае і сучаснасць. У творах мастака этнаграфічная традыцыя становіцца метафарай ўзаемасувязі чалавека і прыроды.
Выставу можна убачыць у мінскай галерэі A&V на вуліцы Рэвалюцыйнай, 17. Уваход вольны!





