Мастак з Жодзіна на Тыдні моды ў Парыжы распісаў вітрыну павільёна Vivienne Westwood

У канцы верасня беларускі мастак Acid Topser напісаў вялікімі літарамі на шкле павільёна для моднага паказу знакамітага брытанскага брэнда назву роднага горада – Жодзіна.

Пад гэтым псеўданімам хаваецца мастак і дызайнер адзення Random Rebels Арцём Шалак. Журналісты KYKY сабралі свае любімыя працы артыста.