Мінінфарм Беларусі ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі “Першага музычнага канала”
Гэта было зроблена на падставе звароту ТАА “Музычны канал”.
У траўні 2025 года заснавальнік канала атрымаў пісьмовае папярэджанне за парушэнне заканадаўства.
“Першы музычны” выйшаў у эфір у 1996 годзе на частаце тэлеканала ТБ-6. Ад 1 сакавіка 2002 года канал пачаў вяшчанне пад назвай “Першы музычны канал”.