“Мы праводзім гэты фестываль, таму што верым у творчы патэнцыял міграцыі”. У Познані пройдзе тэатральны фестываль Druga próba. Teatr ponad granicami
Беларуска-украінска-польскі фестываль з 16 па 20 верасня арганізуе Barak Kultury.
“Хочам будаваць адносіны і ўзаемаразуменне паміж польскай публікай і людзьмі, якія перажылі досвед міграцыі. Праз тэатр мы хочам набліжаць тое, што іншае, і паказваць, што разнастайнасць можа ўзбагачаць культуру нашага горада і ўсіх нас”, — гаворыцца ў апісанні падзеі.
16 верасня фестываль адкрые прэм’ера спектакля “Скажы прывітанне Абдо” беларускай рэжысёркі Валянціны Мароз па тэксце Мікіты Ільінчыка.