На фестывалі Burning Man упершыню запрацаваў беларускі лагер
Mara Camp стварыла маркетынгавая агенцыя Vondel Digital, заснаваная былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.
Гэта першы беларускі лагер у гісторыі знакамітага фестывалю ў пустыні Блэк-Рок у штаце Невада на захадзе ЗША.
Яго стваральнікі падрыхтавалі намёты з прынтамі ў стылі выцінанкі, лазню і сапраўдны Dranik Car.