Незалежны беларускі кінафестываль «Бульбамуві» сёлета не адбудзецца
Заснавальнік і кіраўнік феста Януш Гаўрылюк паабяцаў Reform.news патлумачыць прычыны пазней.
«Час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю», — заявіў ён.
«Бульбамувi» — фестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў, які праводзяць з 2011 года па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыву дзяржаўным кінафестывалям у Беларусі.
Пасля 2020 года «Бульбамуві» стаў галоўнай міжнароднай вітрынай для незалежных беларускіх стужак, якія закранаюць вострыя сацыяльныя, палітычныя тэмы.
У 2024 годзе фестываль ладзіўся ў кінатэатры «Ілюзіён» у Варшаве.