«Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела». Palina выпусціла два новыя трэкі
Рэліз у сацсетках беларуская спявачка суправадзіла асабістымі каментарамі.
«Рух — медытатыўны хаўс, развагі аб прыродзе. Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела.
Karabli — кранальны трэк на беларускай мове пра касмічную адзіноту і міжпланетную эміграцыю. У аснове ўсяго гэтага organ bass і рытм, які ўзбадзёрыць лепш чым эспрэса макіята!» — напісала Palina.
Яна прысвяціла гэтыя трэкі свайму сябру Вове.
19 лістапада канцэртам у Гданьску завершыцца восеньскі тур спявачкі.