Паэт, перакладчык і рэпер Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”
Раней ён сабараў з гэтай праграмай паўнюткі варшаўскі кінатэатр “Atlantic”. Цяпер прыйшоў час жыхароў Вільнюса (2 кастрычніка), Коўны (3 кастрычніка) і Клайпеды (6 кастрычніка).
“Гэта будзе такі паэтычны стэндап, альбо камбінаваны монаспектакль, дзе я распавяду пра час і пра сябе”, — кажа Віталь.
Віталь Рыжкоў — лаўрэат некалькіх беларускіх літаратурных прэмій, ягоныя вершы і пераклады гучаць у выкананні многіх музыкаў. Сам ён таксама займаецца музыкай ў праектах Belaroots і Angst.