Памёр выдавец і паэт Раман Цымбераў
Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі, а пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, піша «Наша Ніва».
Раману Цымбераву было 44 гады. Ён нарадзіўся 8 чэрвеня ў Ейску Краснадарскага краю Расеі.
У Беларусі Раман працаваў выкладчыкам, а у 2001 годзе пачаў гандляваць кнігамі, а пазней выдаваць літаратуру.
У 2022 і 2024 гадах Міністэрства інфармацыі прыпыняла дзейнасць ягонага выдавецтва, але яно працягвала працаваць у Беларусі да апошняга моманту.
Таксама Цымбераў пісаў вершы на беларускай і расійскай мовах. Выда
Спачуваем родным Рамана.