Публічны паказ фільму-спектаклю «JAN» па творах Яна Каханоўскага адбудзецца заўтра ў Варшаве
Спектакль стварыў «Тутэйшы Тэатр» у рамках акцыі «Нацыянальнае чытанне» (Narodowe Czytanie).
У ім гучаць вершы аднаго са знакамітых паэтаў еўрапейскага Рэнесансу Яна Каханоўскага — «Майстра з Чарналесся» — у беларускіх перакладах Лявона Баршчэўскага і Андрэя Хадановіча.
Мадэратар дыскусіі — літаратар Алесь Плотка.
Паказ адбудзецца 15 лістапада а 18:00 у Staromiejski Dom Kultury (ul. Rynek Starego Miasta, 2).
Уваход вольны па рэгістрацыі.
