Skip to main content
sekktor

Раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” намінаваны на шведскую прэмію

На літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern намінаваны пераклад рамана беларускай пісьменніцы на шведскую мову, які зрабілі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.

Прэмія прысуджаецца штогод. Узнагароду атрымліваюць як аўтары так і перакладчыкі на шведскую, а прызавы фонд у памеры 150 000 шведскіх крон дзеліцца паміж імі.