„Рыкай, рыкай жа, мы не баімся!„ У гурта Trava выйшаў трэк Miadźviedź і кліп на яго
“Мы дужа ўзрушаныя творам, які прэзентуем вашай увазе”, — кажуць музыкі.
Дуэт Trava спалучае ў сваёй творчасці фальклорныя напевы і сучасны электронны біт. Рэжысёркай новага музычнага відэа стала Аляксандра Бабкова.
“Гэтая песня створана, каб сказаць усім пачварам, вонкавым і ўнутраным: „Рыкай, рыкай жа, мы не баімся!„. Спадзяемся, нашая мантра з глыбіні стагоддзяў надасць вам адвагі і моцы“, — распавядаюць музыкі пра новы рэліз.