Саша Філіпенка выклаў ў сеціва раман “Слон”, які забаранілі ў Беларусі
Ён апублікаваў вёрстку кнігі ў фармаце PDF у сваім тэлеграм-канале.
“Здаецца, у Беларусі ёсць праблемы з чытаннем Слона, таму я вырашыў выкласці вёрстку ў сетку бясплатна. Дарагія чытачы, раздрукоўвайце і чытайце!”, — напісаў пісьменнік.
Як пісаў sekktor, новы раман Філіпенкі пачалі прадаваць у Беларусі, але кніга знікла пасля скаргаў прапагандыстаў.