Старонкі Radio Plato прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў Беларусі
Пад забарону трапілі старонкі ў сацсетках і сайт.
«Праект пераходзіць у рэжым гібернацыі: мы спыняем трансляцыю аўтарскіх шоу і лайвстрымаў, але вы ўсё гэтак жа можаце слухаць сваю любімую хвалю на сайце radioplato.by», — паведамілі аўтары.
Radio Plato — незалежнае грамадскае радыё, якое распавядае пра мясцовую музычную сцэну, праводзіць шоў і публікуе падкасты.