Skip to main content
sekktor

The New Yorker апублікаваў верш беларускай паэтэсы Вальжыны Морт

Твор пад назвай «For/Against Summer, A Spell» з’явіўся ў раздзеле Poems на сайце выдання 18 мая.

View on Instagram

The New Yorker — уплывовы амерыканскі штотыднёвік, які выходзіць з 1925 года. Часопіс публікуе рэпартажы, каментарыі, крытыку, эсэ, прозу, сатыру, коміксы, а таксама паэзію.

Вальжына Морт скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. З 2006 года яна жыве ў ЗША, дзе выкладае ў Карнельскім універсітэце. Піша па-беларуску і па-англійску, а таксама займаецца перакладамі.

У 2020 году яе кніга «Music for the Dead and Resurrected: Poems» увайшла ў топ-8 найлепшых паэтычных зборнікаў года па версіі The New York Times.