У Мінску закрыецца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

4 траўня НЦСМ паведаміў у Instagram, што спыніць працу, і назваў дату.

«Сябры! Паведамляем, што выставачная дзейнасць НЦСМ па адрасе вул. Някрасава, 3, спыняецца з 22 чэрвеня 2026 года. Усе падрабязнасці пазней», – расказала каманда Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Раней у Instagram НЦСМ з'явілася афіша на 16 траўня: «Апошняя ноч музеяў у НЦСМ».