У варшаўскім музеі POLIN пакажуць п’есу пра Белавежскую пушчу — у яе стварэнні паўдзельнічала Таццяна Заміроўская
«„Wood Wood Wood — Nothing’s Ever Good“ уяўляе дрэвы Белавежскай пушчы, размешчанай на мяжы Польшчы і Беларусі, як фанаграфічныя пласцінкі — архіў прыгнечаных гісторый. Пад рамантычным вобразам лясной ідыліі хаваецца злавесны падтэкст», — гаворыцца ў апісанні перфоманса Крысціяны Хубер.
Над тэкстам пастаноўкі працавала ў тым ліку беларуская пісьменніца Таццяна Заміроўская.
Убачыць пастаноўку можна 14 лістапада а 19:00 у Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN (Mordechaja Anielewicza 6). Уваход вольны!
