Skip to main content
sekktor

У выдавецтва «Мяне Няма» новы рэліз — раман Юлі Арцёмавай «Пока я искала слова».

Гэта кніга пачынаецца «бессаромна прыгожым беларускім летам» 2021-га і сканчваецца (не)чаканай украінскай зімой 2022-га. Яна пачынаецца ў Мінску, калі да лірычнай гераіні прыходзіць КДБ — каб (не)скончыцца ў Львове.

Акалічнасці, рэфлексія, выбар, дзеянне... Вобшук, кефір увечары, мяжа, арэнднае жытло, дзве коткі, муж хутка прыедзе, трывожная валізка, белы пухавік, рускія танкі, (не)магчымасць вайны...

«Текст-протокол.
Текст-свидетельство.
И я пишу его»

380


«Юля Арцёмава знайшла словы. Яна дакладна распавядае (не)нармальную для нашых часоў гісторыю — з дробнымі дэталямі паўсядзённасці на фоне перманентнага піздз*ца», — кажуць у выдавецтве

Папярэдні заказ можна зрабіць на сайце «Мяне Няма». Наклад чакаецца у ліпені 2026 года.

Фота аўтаркі: Яўген Атцецкі