Выйшла відэаверсія альбома Светы Бень і Галі Чыкіс “Прыём!”
Відэаверсія альбома была знята спецыяльна для стрымінгавай платформы votvot.tv. Яе можна паглядзець бясплатна.
Здымкі праходзілі ў сербскім горадзе Чачак. У якасці дэкарацый быў абраны мясцовы Дом культуры, узор экс-югаслаўскай архітэктуры 1970-х.
Нагадаем, альбом Светы Бень і Галі Чыкіс з 9 песень і 1 верша ўбачыў свет у снежні 2022 года.