Яўген Карняг паставіў на сцэне найстарэйшага тэатра лялек у Беларусі новую пастаноўку
Галоўны рэжысёр “Беларускага тэатра лялек” рыхтуе апгрэйд дарослых казак Братоў Грым. Прэмьера — 13 верасня.
Спектакль, які атрымаў назву “Сёстры Грым” — гэта разважанне пра любоў, унутранае святло і прыроду жанчыны.
“У атмасферы, напоўненай ценямі мінулага, паўстаюць тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры вядзьмаркі. Кожная з гераінь — унікальны лёс, які яднае рэальнасць і фантазію ў нешта новае і дзіўнае”, — так гучыць апісанне спектаклю.
Яўген Карняг — адзін з самых касавых беларускіх рэжысёраў. Квіткі на яго пастаноўкі разбіраюць вельмі хутка. Карняг найбольш вядомы па спектаклях “Нататкі юнага лекара”, “Інтэрв’ю з ведзьмамі”, “Пачупкі”, “Шлюб з ветрам”.