Skip to main content

Дыскусія і выстава пра шляхту ВКЛ у Сопаце

830
22 June 2026, 19:00 CEST
Mara Hub, Sopot, Poland
Free

У панядзелак, 22 чэрвеня, у Мара-хабе адбудзецца сустрэча «Гонар і годнасць. Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага княства Літоўскага». Мерапрыемства арганізуюць аўтары медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат». Выступяць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач і Алесь Кіркевіч.

Удзельнікі сустрэчы разбяруць галоўныя гістарычныя міфы і факты аб саслоўі: што такое шляхта, як і за кім «панове» ваявалі, дзе жылі, на якой мове размаўлялі, як выхоўвалі дзяцей, як зараблялі грошы?

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».