Кінатунэль з Сяргеем Пукстам

Свет засмечаны сыходамі ад рэальнасці праз прыстаўкі. Адным з самыя разбэшчаных з’яўляецца сюррэалізм. У яго змяшчаецца і псеўдарэалізм Сальвадора Далі, і глыбокае спасціжэнне цуду рэальнасці Паўля Клее і Рэнэ Магрыта. Фільм, які мы ўбачым, вядома, лёгка падмахнуць пад чарговы калярэалізм, але неа, нічога не выйдзе. Ён настолькі перапоўнены рэальнасцю, што яна пратачылася нават у назву гэтай карціны.
«Рэжысёр, а па сумяшчальніцтве музыка другога эшалона напоўніў карціну тым беспамылковым адчуваннем жыцця, якога мне ў свой час так не хапіла. Запрашаю вас на сустрэчу з рэальнасцю», — кажа Сяргей Пукст.
Loading map…
Open in Google Maps ↗