Лабараторыя салідарнага вышывання з Руфінай Базловай
Падчас лабараторыі Руфіна Базлова раскажа пра сваю мастацкую практыку і праект FramedinBelarus, у якім гісторыі палітычных зняволеных Беларусі перакладаюцца на мову арнаменту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паспрабаваць сябе ў вышыванні, разабрацца, як «чытаюцца» гэтыя выявы, і далучыцца да калектыўнай практыкі салідарнасці.
“Выжыванкі” Руфіны атрымалі міжнароднае прызнанне і сталі адным з візуальных сімвалаў сучаснай Беларусі - пра свабоду, супраціў і чалавечнасць.
Уваход па данатах: 50 зл (усе матэрыялы ўваходзяць у кошт).
Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім вас прайсці папярэднюю рэгістрацыю.