Лекцыі ў Варшаве і Уроцлаве: Еўрапейскі выбар і ДудаДзве адкрытыя лекцыі ў Варшава і Уроцлаў

25 February, 18:30 — 20:00 CET

Дзве адкрытыя лекцыі ў Варшава і Уроцлаў

Універсітэт Валовіча і Беларускі Моладзевы Хаб запрашаюць на лекцыю «Еўрапейскі выбар Беларусі: выклікі і перспектывы» | Варшава

Спікер: Віктар Шадурскі, доктар гістарычных навук. <b>
</b>
Калі: 25 лютага, 18:30-20:00.
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a, Warszawa).

Падчас лекцыі прапануецца абмеркаваць знешнепалітычны выбар, які рэалізуе аўтарытарны рэжым, а таксама альтэрнатыўныя знешнепалітычныя прыярытэты, што прапануюць беларускія дэмакратычныя сілы.

Будзе прадстаўлены аналіз грамадскай думкі беларусаў па пытаннях знешняй палітыкі, у тым ліку адносна еўрапейскага вектара, а таксама разгледжана месца і роля сучаснай Беларусі ў агульнай знешняй палітыцы Еўрапейскага саюза.

Універсітэт Валовіча і «Мова Нанова. Уроцлаў» запрашаюць на музычную лекцыю «Дуда: кароткая гісторыя нацыянальнага сімвала» | Уроцлаў

Спікер: Яўген Барышнікаў, фалькларыст, кампазітар, бард, дудар, паэт.

Калі: 26 лютага, 18:30.
Дзе: Вінны бар Moulin (Wyspa Słodowa 9/U3, Wrocław).

Разам з даследчыкам дударскай традыцыі і дударом вы пагаворыце пра тое:
– як музычны інструмент сялянства становіцца нацыянальным міфам;
– як пры дапамозе дуды ствараецца зямля і перамагаецца Змей;
– пры чым тут Караткевіч і Макдональдс;
– як зразумець, што адраджэнне атрымалася.

*Колькасць месцаў абмежаваная.
Зарэгістравацца