Skip to main content

Polyn у ВаршавеЛайв выступленне беларускага гурта ў клубе Mechanik

Cover for Polyn у Варшаве
29 May 2026, 22:00 CEST(passed)
Warszawa, Poland

Polyn едуць у Варшаву. Рэдкі выпадак, калі гэты праект можна ўбачыць ужывую.

Супергурты рэдка жывуць даўжэй за адзін альбом, але ў Polyn атрымалася. Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва і складаць звонкія песні смутных часоў. Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму ў міні-туры Вільнюс–Варшава.

Музыка Polyn — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і назад. Шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе.

Увогуле, калі ў вас ёсць сумневы наконт навакольнай рэчаіснасці, то Polyn — ідэальны да іх саўндтрэк. Так што не прапусціце.

Дата: 29 траўня
Час: 19:00 (дзьверы), 20:00 (шоў)
Месца: Klub Mechanik, Варшава
Квіткі: https://ra.co/events/2418951