«Тутэйшы Тэатр» прадставіць праект «Інтэрв’ю. Кулікоў. Падарожжа ў нетутэйшую далечыню»

«У Варшаве нядаўна выйшаў новы зборнік вершаў Ігара Кулікова „Горад N.“. Гэтая кніга пра тры сталіцы: Мінск, Вільню, Варшаву — ды іншыя гарады і мястэчкі, якія сустрэліся аўтару на дарозе ў нетутэйшую далечыню (як, напрыклад, беларуская Ліда, чэшская Прага, правансальскі Авіньён, вечны Варанасі і, вядома, усюдыісны Новы Свержань). Гэта зборнік не столькі вершаў, колькі моўных здымкаў, спроба зафіксаваць прастору і час: свае — каб прадухіліць немінучае адчужэнне ва ўмовах чужыны, чужыя — каб абжыць і прыпадобніць новыя месцы да сваіх, не прысвоіць іх, але хаця б зрабіць утульнейшымі», — адзначаюць стваральнікі праекта.
Пра гэтую кнігу і не толькі пра яе пойдзе размова з аўтарам — паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым.
- Госця: Наталля Уласава
- Вядучы: Андрэй Саўчанка
Loading map…
Open in Google Maps ↗