Skip to main content

Вечарына да выбраў у Каардынацыйную раду

10 May 2026, 17:30 CEST
kwatera.27, Варшава, Poland
Donation

11 мая пачынаецца галасаванне ў Каардынацыйную раду. «Моладзевы Наступ» прапануе сустрэць гэты момант разам, як і новы год за дзень да — 10 мая.

У праграме сумесны прагляд фінальных дэбатаў на «Белсат» і гульня у дэбатнае бінга. Хто першы закрые картку, той атрымае сертыфікат сапраўднага палітычнага эксперта ці эксперткі.

Прыносьце майкі, шоперы і ўсё, куды ўлезе малюнак фармату А4. «Атрымаеце ўнікальны прынт і адразу нешта прыемнае ад выбараў КС-4», — жартуюць арганізатары і арганізатаркі.

Выбарчы буфет у лепшых традыцыях беларускіх выбараў прыкладзены.

«Ліза Пракопчык сыграе сэт, калі ў яе будзе настрой. Але калі і вы такімі рэчамі балуецеся — флэшку таксама прыхапіце. Мы ўвогуле за тое, каб ладзіць свята ўласнымі рукамі», — кажуць у «Моладзевым Наступе»

Каля 23:00 гурт Сербскі Нож зробіць нешта неверагоднае: сыграе і заспявае 10 трэкаў Макса Каржа.