Vegan & collage lunch у Варшаве з Настай Лойкай і Ірай Арахоўскай
Наста Лойка пачастуе салатай, якую навучылася гатаваць у калоніі. Калі сядзіш там, мала чым можаш сябе парадаваць. А потым раптам — перадачка са свежымі прадуктамі, і ў краме нейкім цудам застаюцца бананы і ківі. І ты робіш святочную веганскую салатку — проста так, без нагоды.
Іра Арахоўская правядзе кароткую лекцыю пра антыфашысцкія і бунтарскія калажы, а пасля — майстар-клас: будзем рэзаць, клеіць і збіраць кампазіцыі.
Калі хочацца папрацаваць з асабістымі гісторыямі — бяры свае матэрыялы: тканіны, здымкі, паштоўкі, часопісы.
Loading map…
Open in Google Maps ↗