Adaptive Breathing — міжнародны конкурс медыямастацтва ў межах New Media Week
Фіналісты(-кі) прадставяць працы на выставе ў Катавіцах, а пераможцы(-цы) атрымаюць узнагароды да 10 000 EUR.
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) і практыкі(-кі), якія працуюць у сферы медыямастацтва і дасягнулі 24 гадоў не пазней за 4 траўня 2026 года. Падавацца можна індывідуальна або з калектыўным праектам. Дыпломныя працы выпускнікоў(-ц) акадэмій мастацтваў не прымаюцца.
Тэма конкурсу — Adaptive Breathing / Адаптыўнае дыханне. Яна не задае вузкай тэматычнай рамкі, а прапануе мастакам(-чкам) даследаваць уласныя мастацкія мовы, стратэгіі і ўяўленні са свабодай выбару падыходаў і сродкаў.
Конкурс створаны як прафесійная пляцоўка для прадстаўлення інавацыйных форм сучаснага медыямастацтва, падтрымкі мастацкай вытворчасці і сустрэчы аўдыторыі з праектамі на скрыжаванні візуальнага мастацтва і тэхналогій.
Што можна падаваць:
Аўтарскія мастацкія або мастацка-даследчыя праекты ў сферы медыямастацтва, створаныя або ўпершыню публічна прадстаўленыя ў перыяд з 1 студзеня 2023 да 4 траўня 2026 года.
Прымаюцца праекты ў пяці напрамках:
Інсталяцыі, сістэмы і асяроддзі:
– прасторавыя і імерсіўныя працы;
– рэактыўныя сістэмы;
– інсталяцыі на аснове датчыкаў;
– генератыўныя візуальныя асяроддзі;
– працы, створаныя для канкрэтнага месца.
Рухомая выява і візуальныя наратывы:
– відэамастацтва;
– 2D- і 3D-анімацыя;
– дызайн рухомай графікі;
– эксперыментальнае кіно;
– самастойныя мастацкія праекцыі.
Медыяперформанс і жывыя дзеянні:
– жывое кадаванне;
– сцэнічныя перформансы з выкарыстаннем тэхналогій;
– гібрыдныя аўдыявізуальныя дзеянні з акцэнтам на візуальны складнік.
Тэхналагічныя аб’екты і медыяскульптуры:
– кінетычныя медыя;
– робататэхніка;
– электроніка;
– працы са святлом;
– мехатроніка.
Даследчыя праекты і прататыпы інструментаў:
– тэхналагічныя эксперыменты;
– інтэрфейсы;
– апаратныя і праграмныя прататыпы;
– інструменты, якія ствараюць новыя фарматы творчай працы.
Праекты, створаныя з падтрымкай інструментаў на аснове генератыўных алгарытмаў, у тым ліку штучнага інтэлекту, могуць удзельнічаць у конкурсе.
Калі:
- Фінальная выстава: 30 верасня — 11 кастрычніка 2026
- Цырымонія ўзнагароджання: 2 кастрычніка 2026.
- Мантаж выставы будзе праходзіць 21–29 верасня 2026 года. Дэмантаж — не раней за 12 кастрычніка 2026 года.
Прапануецца:
- Магчымасць трапіць у фінальную выставу ў Катавіцах;
- Вытворчая і тэхнічная падтрымка для прадстаўлення адабраных прац;
- Пакрыццё дарогі і пражывання фіналістаў(-к), адабраных для выставы, на ўмовах, індывідуальна ўзгодненых з арганізатарамі;
- Магчымасць прадставіць працу міжнароднаму журы і аўдыторыі New Media Week;
- Грашовыя ўзнагароды: I месца — 10 000 EUR; II месца — 7 000 EUR; III месца — 5 000 EUR; прыз глядацкіх сімпатый — 5 000 EUR. Прыз глядацкіх сімпатый будзе вызначаны паводле анкет наведвальнікаў(-ніц) выставы і ўручаны падчас закрыцця выставы 11 кастрычніка 2026 года.