Адукацыйна-ментарская анлайн-праграма ад PhotoArtDoc

Free

Для каго: беларускія фатографы/-кі 18+, незалежна ад узроўню досведу і месца пражывання.

Фокус: дакументальная, праектная і арт-фатаграфія; асабісты і калектыўны досвед беларусаў/-к у Беларусі і за мяжой.

Праграма складаецца з двух этапаў:

Адукацыйны этап
Усе заяўкі, якія пройдуць тэхнічны адбор, трапляюць у адукацыйны блок:

  • Серыя абавязковых анлайн-заняткаў
  • Сустрэчы з ментар(к)амі і запрошанымі эксперт(к)амі
  • Праца над ідэяй і канцэпцыяй уласнага фотапраекта
  • Падрыхтоўка прэзентацыі для ментараў/-к.

Ментарскі этап (адбор у групы)
Па выніках прэзентацый ментары адбяруць удзельнікаў/-ц для паглыбленай працы:

  • 3 ментарскія групы
  • 4 месяцы інтэнсіўнай працы над праектам
  • Групавыя і індывідуальныя сустрэчы
  • Лекцыі, artist talks, суправаджэнне да фінальнай формы праекта.

Ментары і ментаркі праграмы: Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічова, Таццяна Ткачова.