AI for Social Impact Initiative 2026 ад CARE Austria × Ars Electronica
Новая спецыяльная ініцыятыва ў межах Prix Ars Electronica і S+T+ARTS Prize падтрымлівае праекты, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект для канкрэтных сацыяльных, экалагічных і гуманітарных зменаў.
Для каго: мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, даследчыкі/-цы, сацыяльныя інаватары/-кі і міждысцыплінарныя каманды з усяго свету.
Што важна:
- Праект павінен мець выразны шлях да рэальнага ўкаранення (proof of concept або пілот)
- Не прымаюцца чыста спекулятыўныя або тэарэтычныя ідэі
- Акцэнт на адказным выкарыстанні ШІ: празрыстасць, этыка, устойлівасць, улік сацыяльных наступстваў
- Тэхналогія не як мэта, а як інструмент для падтрымкі супольнасцяў.
Прапануецца:
- 2 узнагароды па 5000 EUR
- 2 узнагароды па 2500 EUR
- Магчымасць удзелу ў варкшопе з CARE (пры наяўнасці фінансавання)
- Магчымасць падачы на дадатковы грант для развіцця прататыпа
- Прэзентацыя на Ars Electronica Festival, 9-13 верасня 2026.