Акселератар адукацыйных праектаў ад Нацыі Лідараў
Нацыя Лідэраў адкрывае набор у Акселератар адукацыйных праектаў — праграму падтрымкі для тых, хто хоча прайсці шлях ад ідэі да працуючага адукацыйнага прататыпа і стварыць курс, трэнінг або ініцыятыву для дарослых беларусаў і беларусак.
Фармат: 12 практычных вебінараў па адукацыйным дызайне і EdTech + індывідуальныя кансультацыі з ментар(к)амі.
Для каго: індывідуальныя аўтары/-кі і каманды, якія хочуць запускаць або развіваць адукацыйныя праекты для дарослых. Досвед не абавязковы — важныя ідэя і гатоўнасць працаваць.
Перыяд навучання: сакавік — красавік 2026.
Прэзентацыя праектаў: травень 2026.
Прапануецца:
- Магчымасць атрымаць 500 EUR на рэалізацыю пілотнага праекта
- Экспертная і інфармацыйная падтрымка пасля праграмы.