Анлайн-праграма для музыкаў Erasmus+: бізнес, супраца і ўстойлівая кар’ера
Міжнародная адукацыйная праграма для музыкаў ад Związek Zawodowy Muzyków RP (Польшча) у партнёрстве з Tallinn Music and Ballet School (MUBA) з фокусам на тым, як заставацца канкурэнтаздольнымі на сучасным музычным рынку.
Для каго: музыкі, якія плануюць прафесійную кар’еру; прафесіяналы/-кі, якія хочуць абнавіць веды і навыкі.
Калі: 16 лютага – 15 чэрвеня 2026, па панядзелках, 17:25-18:40 (CET).
Праграма: разуменне музычнага рынку; праца ў камандах і міжнародная супраца; камунікацыя, брэндынг і анлайн-прысутнасць; асновы прадзюсавання і запісу; правы музыкаў, рызыкі і AI; устойлівая творчасць, самаапека і digital wellbeing.
Фармат:
- 10 адукацыйных сустрэч (75 хв.)
- 2 групавыя сустрэчы
- One-to-one сустрэчы з абраным экспертам/-кай.
Сярод лектараў/-к: музыкі, прадзюсары/-кі, юрысты/-кі, менеджары/-кі і спецыялісты/-кі па ментальным здароўі з Польшчы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краін Еўропы (Daga Gregorowicz, Marta “Marika” Kosakowska, Leszek Biolik, Jeff Thompson, Heather Kurzbauer і інш.).