Skip to main content

Анлайн-рэзідэнцыі пра даступнасць і медыямастацтва Modes of Access 2026

27 June 2026, 23:30 CEST
Online
Free
2 500 EUR

Modes of Access — Digital Residencies 2026 — чатыры цалкам анлайн-рэзідэнцыі ад Künstler*dorf Schöppingen і kaethe:k Kunsthaus. Праграма даследуе доступ як тэхналагічнае і палітычнае пытанне: хто можа карыстацца рэсурсамі, платформамі і культурнымі прасторамі, хто вызначае правілы ўдзелу і як лічбавае асяроддзе можа не ўзмацняць бар’еры, а ствараць больш магчымасцей для ўдзелу.

Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) і калектывы, якія працуюць з лічбавымі медыя і тэхналогіямі: відэа, гукам, камп’ютарамі, інтэрнэтам, праграмным забеспячэннем або іншымі медыяфарматамі.

Падавацца могуць людзі, якія жывуць больш чым за 1 500 км ад Шопінгена ў Германіі і не могуць падарожнічаць з прычыны інваліднасці, хранічнага захворвання, абмежаванай мабільнасці, абавязкаў па доглядзе, візавых абмежаванняў або залежнасці ад лакальных сетак падтрымкі.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад мастакоў(-чак) з інваліднасцю, хранічнымі захворваннямі, нейраадрознасцямі і тых, хто сутыкаецца з некалькімі формамі маргіналізацыі.

Фокус праграмы:

  • Даступнасць і ўдзел у лічбавым асяроддзі;
  • Медыямастацтва як спосаб крытыкі ўладных сістэм;
  • Антыэйблісцкія, посткаланіяльныя і інтэрсекцыйныя падыходы;
  • Гнуткія фарматы працы і ўдзелу;
  • Лічбавыя прасторы, якія пашыраюць, а не стандартызуюць доступ да культуры.

Калі: жнівень — кастрычнік 2026. Працягласць: 12 тыдняў.

Фінальная публічная падзея: лістапад 2026.

У праграме:

  • Самастойная праца над медыямастацкім праектам;
  • Рэгулярныя анлайн-сустрэчы з камандай падтрымкі;
  • Праца ў тандэме з маста(ч)камі kaethe:k Kunsthaus;
  • Удзел у калоквіумах kaethe:k і Künstler*dorf Schöppingen;
  • Ментарская падтрымка;
  • Дакументацыя і архіваванне працэсу.

Прапануецца:

  • Ганарар 2 500 EUR на рэзідэнцыю;
  • Бюджэт на матэрыялы 500 EUR;
  • Дадатковая падтрымка патрэб даступнасці;
  • Суправаджэнне каманды Künstler*dorf Schöppingen і kaethe:k Kunsthaus;
  • Куратарская падтрымка ад Paulina Seyfried;
  • Ментарская падтрымка ў сферы лічбавай культуры ад Agustina Andreoletti;
  • Далучэнне да сеткі выпускнікоў(-ц) Künstler*dorf;
  • Сувязі з арганізацыямі медыямастацтва ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі;
  • Прадстаўленне працы на адкрытай лічбавай платформе, якая застанецца даступнай пасля завяршэння рэзідэнцыі.