Анлайн-сустрэча пра папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу пра новыя папраўкі ў КаАП і рызыкі для медыя, НДА і публічнай камунікацыі.
Калі: 16 красавіка, 18:00-19:00 Варшава | 19:00-20:00 Вільнюс.
Для каго: журналісты, рэдактары, прадстаўнікі НДА, праваабаронцы, камунікацыйныя спецыялісты і ўсе, хто працуе з публічнай інфармацыяй на тэмы правоў чалавека, гендару і недыскрымінацыі.
Праграма:
- Што менавіта змяняецца ў заканадаўстве;
- Як новыя нормы могуць прымяняцца да медыя і НДА;
- Якія рызыкі для публічнай камунікацыі;
- Што можна зрабіць, каб паменшыць рызыкі;
- Адказы на пытанні ўдзельнікаў/-ніц.
Сустрэчу вядзе адвакат Дзмітрый Лепрэтар.